
Наша гісторыя
Маладыя людзі і гарадское кіраўніцтва сабраліся каля мемарыяла ў гонар памяці адзінаццаці загінулых
ㅤЦырымонія ўскладання кветак прайшла каля аднаго з самых знакавых і найстарэйшых мемарыялаў горада – ля помніка-капліцы на Крупскай вуліцы і мемарыяльнай дошкі ў гонар падпольных байцоў, расстраляных белымі палякамі ў 1920 годзе.
ㅤУ мерапрыемстве прынялі ўдзел Вольга Беленчанка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «БРСМ», студэнткамоладзь. Памяць пра 11 герояў, якія аддалі сваё жыццё падчас белапольскай акупацыі, была ўшанавана хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак.
ㅤНаша вучаніца Аліна Караленак ад імя моладзі горада казала: «Мы, маладое пакаленне бабруйчан, напярэдадні Дня народнага адзінства стаім ля сцен аднаго з самых знакавых і найстарэйшых мемарыялаў у нашым горадзе. 17 верасня — сімвал гістарычнай справядлівасці і ўз 'яднання белыхрускага народа. Сёння наш абавязак - абараняць суверэнную, мірную і моцную Беларусь. Мы абяцаем будаваць на карысць нашага роднага горада і ўпэўнена ісці наперад пад сцягам нашай адзінай краіны».