04 сентября 2017 г.
04.09.2017: Дзень беларускага пісьменства святкуецца кожны год у першую нядзелю верасня, калі не трэба ісці ў коледж.
У філіяле УА "БДТУ" "БДЛК" вырашылі не абыходзіць увагай гэтае свята і правялі "Дзень вершаванай паштоўкі".
Каб атрымаць хэнд-мэйд паштоўку с вершам беларускага паэта, трэба было адказаць на пытанне па гісторыі альбо літаратуры роднага краю. Для ўдзельнікаў віктарыны таксама праводзілася латарэя.
Увогуле, працоўны тыдзень у лесатэхнічным коледжы пачаўся з вершаў і падарункаў! Чаго і ўсім жадаем.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Культурно-массовая работа
Соседние подразделы: