25 красавіка 2019 года ў Полацку прайшла юбілейная 70-ая навукова-тэхнічная канферэнцыя навучэнцаў, студэнтаў і магістрантаў БДТУ. Мэта канферэнцыі: развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу асобы навучэнца сродкам далучэння ў даследчую дзейнасць. Задачы канферэнцыі:
* развіццё творчай асобы навучэнца і здольнасці рэалізаваць сябе ў прафесійнай дзейнасці і соцыуме;
* дэмастрацыя і прапаганда лепшых дасягненняў сумеснай дзейнасці выкладчыка і навучэнца;
* далучэнне грамадскасці да праблем развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу моладзі.
У канферэнцыі прынялі ўдзел 13 навучэнцаў філіяла УА “БДТУ” “Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж”. Юныя даследчыкі прадставілі свае работы ў падсекцыях: «Лясная гаспадарка і дрэваапрацоўчая прамысловасць» – Казлова Вольга, Салаўёва Дзіяна (гр.ЛХ-31), Сіліч Кірыл (гр.ЛХ-21), Логінаў Раман (гр.ТД-32), Тарэлка Уладзіслаў (гр.МД-31); «Прыродазнаўчыя навукі, эканоміка і інфармацыйныя тэхналогіі» - Балдэнка Яўген (гр.ПО-21), Касцянок Уладзіслаў (гр.ПО-21); «Сацыяльна-гуманітарныя навукі» - Гладкая Ганна і Кухарэнка Ягор (гр.ПО-11), Емяльянава Анжаліка (гр.ПО-11), Казека Вераніка і Карловіч Андрэй (гр. ПО-21 і ЛХ-31), Крук Паліна (гр.ЛХ-11). Усе навучэнцы дастой прадставілі свае работы і вытрымалі націск даволі кампетэнтнага і назалежнага журы.
Дыплом І ступені атрымала Крук Паліна, навучэнка групы ЛХ-11. Яна прадставіла работу па беларускай літаратуры «Жыццё» ўнутры верша» (на аснове вершаў У.С.Караткевіча), навуковы кіраўнік - выкладчык беларускай мовы і літаратуры Мяркулава Нэля Мікалаеўна.
Дыплом ІІ ступені атрымаў Сіліч Кірыл, навучэнец групы ЛХ-21. Ён прадставіў работу «Іван-чай – беларускі чай», навуковы кіраўнік – выкладчык біялогіі Салівон Людміла Вітальеўна.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Культурно-массовая работа