Для навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнаце, выхавальнікам Балтарчук М.М. была арганізавана сустрэча з бабруйскай паэтэсай Л. Касцян.
Дэбютны зборнік Лілеі Касцян “Аловак святла” як узор сапруднай паэзіі адметны тым, што ў цэнтры яе увагі найперш знаходзяцца вечныя пытанні, звязаныя з сэнсам жыцця, вялiкай любоўю да Радзiмы, адносiнамi памiж людзьмi.
З глыбокім сардэчным жалем Лiлея гаворыць пра заняпалы стан роднай мовы.
Няма беларусаў без роднае мовы…
За здраду прысуд быу заўсёды суровы,
Мы моваю продкаў сваіх пагарджаем,
Чужыя мы ведаем, роднай не знаем.
Л. Касцян чытала свае вершы пра хараства роднай прыроды, успаміны дзяцінства.
Жывем: працуем ды сталеем,
А ў памяці як у галерэі
Жывуць дзіцячыя карціны,
Пра родныя навек мясціны…
Рабятам вельмiспадабалася творчая сустрэча.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости общежития